Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьне Юрыя Паўлаўца афіцыйна не пацьвердзілі


Юрый Паўлавец
Юрый Паўлавец

У Сьледчым камітэце не пацьвердзілі, але і не абверглі інфармацыю, якая зьявілася ў мэдыя пра затрыманьне дацэнта катэдры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Юрыя Паўлаўца.

Прэс-сакратар Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч сказаў карэспандэнту Свабоды:

«На гэты момант пацьвердзіць ці абвергнуць такія зьвесткі не змагу. Я паспрабую разабрацца ва ўсёй гэтай інфармацыі», — сказаў Кабаковіч.

У прэс-службе ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі сказалі, што таксама не атрымалі нейкіх тлумачэньняў ад Сьледага камітэту.

«Нам пакуль таксама ніхто не пракамэнтаваў. А ягоны тэлефон не адказвае. Зь ім зьвязацца было немагчыма. Прычынаў пакуль мы ня ведаем. Нам, як і вам, ніхто не пракамэнтаваў у Сьледчым камітэце».

На пытаньне, ці будуць у Юрыя Паўлаўца заўтра заняткі, адказалі так: «Калі прыйдзе на працу, то будуць».

Паводле сайту belaruspartisan.org, «русафіл Юрый Паўлавец, вядомы сваім заходнерусізмам і барацьбой з „русафобіяй“ затрыманы па справе аб распальваньні міжнацыянальнай варажнечы».

Паводле сяброў Юрыя Паўлаўца, ён быў затрыманы 6 сьнежня каля свайго дома і дастаўлены ў Сьледчы камітэт у рамках расьсьледаваньня ў крымінальнай справе, пачатай паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Юрый Паўлавец — аўтар газэты «Советская Белорусия», сайтаў Regnum, «Западная Русь», «Русская Правда» ды іншых. Зьяўляецца прыхільнікам «русского мира».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG