Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менгарвыканкам падалі заяўку на правядзеньне кангрэсу дэмсілаў


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Сябры аргкамітэту Мікалай Статкевіч і Генадзь Фядыніч падалі заяўку ў Менгарвыканкам з просьбай даць памяшканьне для правядзеньня Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

Мікалай Статкевіч паведаміў карэспандэнту Свабоды, што арганізатары разьлічваюць правесьці кангрэс 15 траўня і просяць выдзеліць памяшканьне на 500–600 чалавек.

«Кулюарныя дамоўленасьці адносна памяшканьня нічым ня скончыліся. Пасьля кансультацыяў з пэўнымі структурамі адміністрацыі памяшканьняў былі вымушаныя адмовіцца. Паглядзім, што скажуць у Менгарвыканкаме. Мы ня ўказваем у заяўцы канкрэтнае памяшканьне, але Палац Рэспублікі нас цалкам задаволіў бы. Урэшце, мы можам правесьці кангрэс пад адкрытым небам», — сказаў Мікалай Статкевіч.

Большая частка праектаў дакумэнтаў кангрэсу апублікаваная на сайце statkevich.org.

Бліжэйшымі днямі будзе ўхвалена праграма выхаду з крызісу.

Паводле Статкевіча, плянуецца, што кангрэс будзе дзейнічаць як пастаяннае абʼяднаньне. Будзе абрана рада кангрэсу.

«Хто не далучыцца цяпер, захаваем у радзе за імі месцы і будзем іх чакаць», — сказаў Статкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG