Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве: 9 затрыманых і 1 паламаны палец


15 верасьня застрымліваюць лідэра "Левага Фронту" Сяргея Ўдальцова

15 верасьня застрымліваюць лідэра "Левага Фронту" Сяргея Ўдальцова

У Маскве ў чацьвер адбыліся дзьве акцыі ў падтрымку актывіста «Левага фронту» Ўладзімера Акіменкава, які быў арыштаваны за непарадкі 6 траўня на Балотнай плошчы. Пра гэта паведамляе прэсавая служба «Левага фронту».

Першую акцыю ля ўваходу на тэрыторыю турмы «Матроская цішыня», дзе ўтрымліваецца Акіменкаў, правялі прыхільнікі «Другой Расіі», «Левага фронту» і грамадзскія актывісты. Яны скандавалі «Свабоду Акіменкаву!», «Свабоду Таісіі Осіпавай!».
Другая акцыя ў падтрымку зьняволеных па гэтак званай «балотнай справе» адбылася на Краснай плошчы. Былі затрыманыя дзевяць чалавек. У часе затрыманьня адной з актывістак Дар’і Гладзкіх паламалі на руцэ палец. Яе шпіталізавалі. Астатніх затрыманых даставілі ў пастарунак у Кітай-горадзе. Раней паліцыя заяўляла, што затрымала восем чалавек.
6 траўня сёлета апазыцыйная акцыя на Балотнай плошчы ў Маскве перарасла ў масавыя непарадкі. У часе расьсьледаваньня былі арыштаваныя некалькі актывістаў, бальшыня зь іх дагэтуль знаходзіцца пад арыштам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG