Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладэчне вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг паміж будынкамі КДБ і Сьледчага камітэту


Фота Валянціна Цішко

Фота Валянціна Цішко

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках паведаміў Валянцін Цішко з Маладэчна, які пасьпеў сфатаграфаваць сьцяг.

«5 лютага каля 14.00 у Маладэчне невядомы (ці невядомыя) вывесіў(-лі) бел-чырвона-белы сьцяг паміж будынкамі КДБ і Сьледчага камітэту», — паведаміў Валянцін Цішко.

Сьцяг правісеў некалькі хвілін.

Error rendering VK.

Як паведаміў сайт Маладога фронту mfront.net, яшчэ адзін горад далучыўся да распачатага маратону «Люблю Беларусь».

4 лютага «Малады фронт» распачаў дзесяцідзённы маратон «Люблю Беларусь». 14 лютага ў Менску, на заканчэньне акцыі, моладзь павіншуе вядомых грамадзкіх і культурных дзеячаў.

З дапамогай маратону актывісты хочуць «нагадаць беларусам пра спрадвечныя нацыянальныя сымбалі, пад якімі Беларусь дамаглася напрыканцы ХХ стагодзьдзя сваёй незалежнасьці».

Акцыя распачалася з Бабруйску, дзе ўвечары 4 лютага насупраць цэнтральнай прахадной ААТ «Белшына» быў вывешаны нацыянальны сьцяг.

«Прадпрыемства „Белшына“ знаходзіцца на Менскай вуліцы, недалёка ад уезду ў горад з боку Менску. Гэта ажыўленая вуліца. Гадзіна была абрана такая, каб засьпець сканчэньне працоўнага дня на прадпрыемстве. Сьцяг правісеў на адным месцы паўтары гадзіны. Добры вынік, улічваючы прагу сілавікоў нішчыць усё нацыянальнае», — сказаў адзін зь лідэраў «Маладога Фронту» Яўген Васьковіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG