Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве судзяць праваабаронцу Валадара Цурпанава. Ён заявіў, што яго катавалі


Валадар Цурпанаў, архіўнае фота

Валадар Цурпанаў, архіўнае фота

У Ленінскім судзе Магілёва пройдзе працэс над мясцовым праваабаронцам Валадарам Цурпанавым.

Пасьля затрыманьня 30 траўня Цурпанава трымалі ў Ленінскім райаддзеле міліцыі Магілёва, хоць у пастарунку раней заяўлялі, што яго там няма.

Пасьля таго як праваабаронцу прывезьлі ў суд, ён заявіў, што яго катавалі: не кармілі падчас затрыманьня, начаваў ён у вельмі цесным пакойчыку.

Учора ў 12:40 Цурпанава затрымалі ў будынку магілёўскай пракуратуры, пратрымалі ва ўмовах абмежаваньня волі больш за 4 гадзіны, склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні, паводле якога ён не падпарадкоўваўся патрабаваньням міліцыі. Пасьля гэтага ні сваякі, ні журналісты ня ведалі дакладна, дзе ён.

XS
SM
MD
LG