Ён ня стаў пацьвярджаць ці абвяргаць заяву дэпутаткі вярхоўнай Рады Тацяны Рычковай, якая, паводле некаторых паведамленьняў, заявіла, што Надзея Саўчанка нібыта падбухторвала вайскоўцаў пакінуць свае пазыцыі, прыехаць у Кіеў і зладзіць «пераварот». Па словах Рычковай, сьведкамі гэтага былі байцы 79-й і 80-й асобных дэсантна-штурмавых брыгадаў. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».
У газэце зьявілася паведамленьне, што Саўчанка наведала 34 палонных, і яны, па яе словах, адчуваюць сябе добра і кажуць пра нармальнае стаўленьне да сябе.
«Умовы звычайныя, турэмныя. Стаўленьне да іх, кажуць, нармальнае. У камэры па трое, прагулка гадзіну на суткі, тэлевізар глядзець выводзяць, каналы пераважна расейскія, з украінскіх ловіць 1 + 1 і 5 канал. Вераць, што хутка будуць на волі і надзеі не губляюць », — напісала дэпутатка.
У пятніцу ўвечары Саўчанка паведаміла, што пабывала ў двух камэрах на тэрыторыі, занятай сэпаратыстамі, дзе ўтрымліваюцца ўкраінскія палонныя. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook.
«Наведалі дзьве камэры, дзе ўтрымліваюцца шэсьць нашых ваеннапалонных. Пагутарылі з хлопцамі. Умовы жудасныя, волкасьць, холад. Рэчы ад родных перадалі. Чакаем да заўтра. Абяцалі даць магчымасьць наведаць усіх, хто ў Менскіх сьпісах», — напісала яна.