Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве імя Каліноўскага на прыпынку напісалі па-беларуску


Імя Каліноўскага на прыпынку на беларускай мове
Імя Каліноўскага на прыпынку на беларускай мове

Імя беларускага паўстанца па-беларуску напісалі на шыльдзе з назвай прыпынку грамадзкага транспарту, што ў магілёўскім пасёлку Казіміраўцы. У ім цэнтральная вуліца названая ў гонар Кастуся Каліноўскага. Раней прыпынак з назвай вуліцы быў напісаны на расейскай мове.

Рупліўцы беларушчыны дзівіліся: як гэта — імя Каліноўскага, які змагаўся супраць расейскай улады, загінуў ад яе, і падаюць па-расейску. Казіміраўку лічылі самым зрусіфікаваныя раёнам гораду. Цяпер беларускай мовы паболела.

На казіміраўскім участку менскай шашы Магілёва ўсе назвы прыпынкаў перапісалі па-беларуску, замяніўшы старыя павільёны на новыя.

Яшчэ адзін прыпынак беларускі
Яшчэ адзін прыпынак беларускі

У самім жа раёне сытуацыя зь беларускасьцю не зьмянілася: назвы вуліц падаюцца на расейскай мове. Таблічкі з назвай вуліцы імя Каліноўскага таксама расейскамоўныя.

У самім пасёлку ўсё па ранейшаму: па-расейску
У самім пасёлку ўсё па ранейшаму: па-расейску
Нават Цішка Гартны і той расейскамоўны
Нават Цішка Гартны і той расейскамоўны

Што б сказалі беларускія літаратары, Пысін, Куляшоў ды й мастак Бялыніцкі-Біруля, што яны цалкам расейскамоўныя
Што б сказалі беларускія літаратары, Пысін, Куляшоў ды й мастак Бялыніцкі-Біруля, што яны цалкам расейскамоўныя

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG