Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах пабудуюць невялікі мэмарыял, — Лукашэнка


Пасол Ватыкана Кляўдыё Гуджэроці каля каменя з памятнай шыльдай, 2009 год. Надпіс на шыльдзе: «У гэтым лясным масіве ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў Беларускай ССР ад 18 студзеня 1989 года будзе пабудаваны помнік ахвярам рэпрэсій 1937–1941 гг.

Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 сакавіка, што бліжэйшым часам ва ўрочышчы Курапаты створаць мэмарыяльны комплекс. Магчыма, ён будзе ў выглядзе невялікай капліцы, паведамляе БелТА.

«Я даручыў стварыць акуратны, не гіганцкі (ня Брэсцкую крэпасьць) мэмарыял. Цяпер ідзе конкурс. Мы зробім гэты мэмарыял, можа, нешта накшталт невялікай капліцы», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсьліў, што лічыць недапушчальным выкарыстоўваць тэму Курапатаў у палітычных мэтах: «Чаго топчамся па касьцях і робім на гэтым палітыку?»

Паводле Лукашэнкі, скандал, зьвязаны з будоўляй пад Курапатамі бізнэс-цэнтру, «штучна раскручаны»:

«Гэта ніякага дачыненьня да Курапатаў ня мела. Але гэта палітычна пачынаюць раскручваць. Вы вось у Горадні жывяце і думаеце: што гэта за ўлада, на могілках далі бізнэсмэну зямлю. Гэта ж для таго, каб вам паказаць — „шалёная ўлада“ ў Менску. А на самой справе гэта зусім было ня так. Я ніколі не дазволіў бы нешта будаваць на гэтых землях».

Тым часам у Курапатах высякаюць дрэвы:

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG