Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Ўкраіны атрымала фотакопію заявы Януковіча аб увядзеньні войскаў Расеі ва Ўкраіну


Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заяўляе, што галоўная вайсковая пракуратура атрымала ад сакратарыяту ААН фотакопію заявы былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча з просьбай увесьці войскі Расеі ва Ўкраіну.

«Усе атрыманыя ўкраінскім сьледзтвам матэрыялы прызнаныя ААН афіцыйнымі дакумэнтамі, якія прадставіла Расея. Сьледзтвам вайсковай пракуратуры атрыманыя неабвержныя дакумэнтальныя доказы дзяржаўнай здрады Януковіча », — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

Раней Луцэнка выказаў здагадку, што судовы працэс па справе аб дзяржаўнай здрадзе Януковіча пачнецца ў першым квартале 2017 году.

Віктар Януковіч зьяўляецца фігурантам некалькіх крымінальных справаў ва Ўкраіне, у прыватнасьці, аб перавышэньні iм паўнамоцтваў зь лістападу 2013 па люты 2014, аб масавых забойстваў актывістаў Майдану, а таксама па факце захопу ім дзяржаўнай улады ў 2010 годзе.

Януковіч уцёк з Украіны ў лютым 2014 пасьля масавых расстрэлаў удзельнікаў пратэстаў на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве. З тых часоў ён хаваецца на тэрыторыі Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG