Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ пацьвердзіў затрыманьне намесьніка кіраўніка Беларусбанку


Генадзь Гаспадарык

Генадзь Гаспадарык

Затрыманьне банкіра пацьвердзіў кіраўнік управы інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю КДБ Дзьмітрый Пабяржын.

«Так, Генадзь Гаспадарык быў затрыманы 15 чэрвеня ў момант атрыманьня хабару памерам ў 14 тысяч даляраў. Заведзена крымінальная справа паводле ч. 3 артыкулу 430 — атрыманьне хабару», — паведаміў карэспандэнту Свабоды Дзьмітрый Пабяржын.

Для Генадзя Гаспадарыка абрана мера затрыманьня ў выглядзе знаходжаньня пад вартай, але дзе ўтрымліваюць банкіра, спадар Пабяржын не паведаміў.

У Сьледчым камітэце Беларусі «Свабодзе» паведамілі, што крымінальнай справы на Генадзя Гаспадарыка ў справаводзтве СК няма.

У выпадку выстаўленьня абвінавачаньня Генадзю Гаспадарыку будзе пагражаць да 15 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG