Апроч прадстаўнікоў камісіі, у залю прыйшлі каля 30 мясцовых жыхароў і прадстаўнікоў грамадзкасьці, сярод якіх Аляксей Янукевіч, Юры Беленькі, Павал Севярынец.
Намесьнік адміністрацыі раёну Васіль Касавец адмовіўся пачынаць паседжаньне, пакуль там шмат людзей.
Грамадзкасьць настойвае, што была парушаная працэдура вываду з ахоўнай зоны ўчастку каля Курапатаў, дзе пачалі будаваць офісны цэнтар.
Намесьнік старшыні адміністрацыі Васіль Касавец пайшоў раіцца з начальствам, з прасторнай залі камісія перайшла ў цесны кабінэт. Людзі пайшлі за імі.