Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У IV квартале Расея паставіць Беларусі яшчэ меней нафты


У IV квартале 2016 году Расея паставіць у Беларусь толькі да 3 млн тонаў нафты, заявіў tut.by прэс-сакратар расейскай кампаніі «Транснефть» Ігар Дземін. У III квартале мае быць пастаўлена 3,4 млн тонаў — пастаўкі скараціліся да II квартала на 2,25 млн тонаў.

За 2016 год замест заплянаваных 23 млн тонаў усяго паставіць толькі 18 млн тонаў. Аб’ёмы паставак на 2017 год маюць стаць вядомымі ў канцы 2016 года альбо на пачатку 2017-га, калі перамовы зацягнуцца.

«Расея пераходзіць да больш жорсткіх мэтадаў вядзеньня справаў зь Менскам»

Расея сьцьвярджае , што беларуская запазычанасьць за газ складае каля 200 млн даляраў, а Беларусь недапастаўляе нафтапрадукты ў Расею. Беларускі бок заяўляе, што запазычанасьць не прызнае.

Аляксандар Лукашэнка выступіў з крытыкай дзеяньняў расейскіх уладаў, якія не пагаджаюцца з ільготнай цаной газу і скарацілі пастаўкі нафты для Беларусі.

Адначасова з «газавымі войнамі» адбываюцца «харчовыя»: Расея блякуе беларускую мясную і малочную прадукцыю. Рассельгаснагляд адмаўляе гэта: маўляў, пастаўкі павялічваюцца, нягледзячы на забарону ці абмежаваньне ўвозу прадукцыі шэрагу прадпрыемстваў.

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей прасіў ня зьвязваць праблемы ў дачыненьнях з Расеяй са спробай нармалізацыі стасункаў Беларусі з Эўразьвязам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG