Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні падпісваюць паштоўкі Эдуарду Пальчысу: Джон трымайся!


Падпісаць паштоўку ў падтрымку зьняволенага стваральніка сайту 1863x.com, блогера Эдуарда Пальчыса (Джона Сільвэра) жадаючыя прыходзяць у гарадзенскі офіс БХД.

Адзін з арганізатараў акцыі Сяргей Верамеенка кажа, што ніколі ня быў знаёмы з Эдуардам, але даволі часта чытаў матэрыялы на ягоным сайце.

Сяргей Верамеенка, актывіст БХД

Сяргей Верамеенка, актывіст БХД

— Мне вельмі падабалася, што ў сваіх матэрыялах ён даводзіў гістарычную праўду ня толькі нашым грамадзянам, але і расейцам, і пісаў адмыслова такія матэрыялы па-расейску. Падобнай інфармацыі вельмі не стае ў інтэрнэце. Яго арыштавала расейскае ФСБ, бо там маюць іншы погляд на гісторыю. Задача ўсіх сумленных людзей цяпер ціснуць на ўлады, каб вызваліць невінаватага чалавека з вязьніцы. Мне б хацелася, каб усім сьветам за гэта ўзяліся і каб атрымалася так як з вызваленьнем Надзеі Саўчанкі.

Сябар БХД Антон Вайцехаў даслаў Пальчысу паштоўку з выявай Максіма Багдановіча і Горадні.

Антон Вайцехаў, актывіст БХД

Антон Вайцехаў, актывіст БХД

— Ён для мяне чалавек, які ўвасабляе свабоду слова, думкі, не баіцца нешта рабіць у нашай краіне і для нашай краіны. Я падтрымліваю ягоныя імкненьні і думкі, якія ён выкладваў у інтэрнэце, таму і дасылаю яму паштоўку, каб хоць маральна падтрымаць, бо там, дзе ён цяпер, даводзіцца зусім няпроста.

Рэдактар сайта www.1863x.com Эдуард Пальчыс быў затрыманы на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі і 26 траўня экстрадзіраваны ў Беларусь. Ён абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні») і ч. 2 арт. 343 («Распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG