Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заняла 57-е месца ў рэйтынгу вяршэнства права


Сёньня апублікаваны рэйтынг вяршэнства права, які ахоплівае 113 краінаў і складаецца ў межах «Сусьветнага юрыдычнага праекту» (Вашынгтон, ЗША) на падставе апытаньня больш чым 100 000 звычайных людзей і экспэртаў.

У кожнай краіне апытваецца 1000 рэспандэнтаў. Аўтары рэйтынгу падкрэсьліваюць, што вынікі адлюстроўваюць умовы жыцьця розных слаёў грамадзтва, у тым ліку і маргінальных.

Мэта рэйтынгу — вызначыць, у якой ступені прынцыпы законнасьці выконваюцца ў паўсядзённым жыцьці ў розных краінах. Пры гэтым аналізуюцца 44 паказчыкі па васьмі фактарах, у тым ліку ўлічваюцца абмежаваньні паўнамоцтваў ураду, адсутнасьць карупцыі, адкрытасьць урадавых структураў, бясьпека, правапрымяняльная практыка грамадзянскага правасудзьдзя і крымінальнага правасудзьдзя.

Такім чынам, першую пяцёрку складаюць Данія, Нарвэгія, Фінляндыя, Швэцыя і Нідэрлянды. Нямеччына на 6-м месцы, Вялікая Брытанія — на 10-м, Грузія — на 34-м. Беларусь займае 57-ю пазыцыю — пасьля Македоніі і перад Альбаніяй. 78-е месцы займае Ўкраіна і 92-е Расея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG