Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомельскай вобласьці прарвала трубаправод «Дружба»


Плошча разьліву нафты склала 0,06 га. Пацярпелых няма.

«Транспарціроўка нафты ў магістральным нафтаправодзе ажыцьцяўляецца ў штатным рэжыме безь зьмяншэньня аб’ёмаў плянавай пастаўкі», — гаворыцца ў паведамленьні МНС, інфармуе БелТА.

Як паведаміў раней «РИА Новости» дарадца прэзыдэнта «Транснафты» Ігар Дземін, цягам 27 красавіка пастаўкі нафты ў Эўропу праз нафтаправод «Дружба» былі скарочаныя ў два разы з-за аварыі на тэрыторыі Беларусі. Прарыў трубаправоду адбыўся на тэрыторыі нафтаперапамповачнай станцыі «Гомель» у раёне аграгарадка Бабовічы ўвечары 27 красавіка ў 01:15.

«Прарвала тэхналягічны нафтаправод Унеча — Мазыр дыямэтрам 530 мілімэтраў, працоўным ціскам 45 атмасфэр і глыбінёй заляганьня 1,7 мэтра, які знаходзіцца ў падпарадкаваньні ААТ «Гомельтранснафта Дружба» канцэрну «Белнафтахім», — пераде БЕЛТА.

Паводле зьвестак МНС, плошча разьліву нафты склала 0,06 га, аб’ём уцечкі ўдакладняецца. У міністэрстве адзначылі, што для ліквідацыі прарыву нафтаправоду і выдаленьня забруджанага грунту прыцягваліся 11 адзінак тэхнікі і 26 супрацоўнікаў ААТ «Гомельтранснафта Дружба».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG