Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН плянуе пачаць перамовы пра поўную забарону ядзернай зброі


Такія пляны выкладзены ў рэзалюцыі, прынятай у чацьвер Спэцыяльным камітэтам Генэральнай Асамблеі ААН на пасяджэньні ў Нью-Ёрку.

Рэзалюцыю прапанавалі прадстаўнікі Аўстрыі, Мэксыкі, Ірляндыі, Нігерыі, Паўночна-Афрыканскай рэспублікі і Бразыліі. У ёй гаворыцца, што выкарыстаньне ядзернай зброі можа прывесьці да «катастрафічных гуманітарных наступстваў». Галасаваньне па ініцыятыве можа адбыцца не наступным тыдні. Дакумэнт носіць рэкамэндацыйны характар.

Шэраг ядзерных дзяржаў, уключаючы Расею, ЗША, Францыю і Вялікабрытанію, выказаліся супраць рэзалюцыі. Іх прадстаўнікі заявілі, што пытаньне аб ядзерным раззбраеньні павінна разглядацца ў рамках ужо існуючай Дамовы пра нераспашчсюджаньне ядзернай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG