Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катарскі фонд і ангельска-швайцарская кампанія купілі частку акцыяў кампаніі «Роснефть»


Кіраўнік кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын
Кіраўнік кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын

Расейская кампанія «Роснефть», якая знаходзіцца пераважна ў дзяржаўнай уласнасьці, прадала 19,5 адсоткаў сваіх акцынў за 10,5 мільярда эўра.

Як паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў, пакупнікамі сталі ангельска-швайцарская кампанія Glencor (Global Energy Commodity Resources) і Катарскі сувэрэнны фонд (Qatar Investment Authority).

У мінулым месяцы Сьледчы камітэт Расеі затрымаў Аляксея Ўлюкаева, кіраўніка Міністэрства эканамічнага разьвіцьця. Супраць Улюкаева пачалі крымінальную справу за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры.

Яго вінавацяць у вымаганьні 2 млн даляраў ЗША за станоўчую ацэнку міністэрствам прыватызацыі кампаніі «Башнефть» — пакупкі бяз конкурсу кампаніяй «Роснефть» 50 адсоткаў акцыяў дзяржаўнай кампаніі «Башнефть».

Пры гэтым з самім фактам куплі, што адбылася ў кастрычніку 2016 году, сьледчыя не спрачаюцца. Сам Улюкаеў заяўляў у ліпені, што «Роснефть» гэта «неналежны» пакупнік «Башнефть».

Як тады заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі, Уладзімір Пуцін ведаў пра апэрацыю ад пачатку апэратыўнай распрацоўкі, меў усю інфармацыю. Прэс-служба кабінэту міністраў Расеі тады ж паведаміла, што затрыманьне Ўлюкаева з Пуціным абмеркаваў кіраўнік ураду Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, які ў свой час сам падпісаў распараджэньне аб продажы кампаніі «Башнефть».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG