Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшаве пацяплела ў Менску. Беларускі футбол на зазімку


Сквэр Катоўка ў Менску
Сквэр Катоўка ў Менску

Асноўнае пра падзеі 7 сьнежня з сайту Свабоды.

Добры вечар! Вярнуўшыся ў Варшаву з трохдзённай паездкі ў Беларусь, кіраўнік Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі нагаварыў кучу камплімэнтаў Аляксандру Лукашэнку. «Размова была добрая і сардэчная. Мы гаварылі больш, чым плянавалі, больш за гадзіну. У мяне склалася ўражаньне, што Лукашэнка – гэта палітык, для якога Беларусь вельмі важная. Для яго важна, каб Беларусь разьвівалася... Спадар Лукашэнка клапоціцца пра інтарэс Беларусі, гэта бачна. І бачна, што гэта цёплы чалавек» – казаў спадар Карчэўскі на «Radio Zet». Цікава, як доўга працягнецца гэты пасьляледавіковы пэрыяд у двухбаковых адносінах.

БОЙ ЗА ДРЭВЫ. У Менску мясцовыя жыхары і эколягі спрабуюць перашкодзіць высечцы амаль 50 дрэваў у сквэры Катоўка, побач з вуліцамі Тыражнай і Дастаеўскага, дзе заплянавана пабудова новага рымска-каталіцкага касьцёла.

МУЛЬТЫМЭДЫЙНЫЯ ПАДРУЧНІКІ. ІТ-кампанія «Сакрамэнт» распрацавала мультымэдыйную бібліятэку школьніка. У адной праграме — усе падручнікі з 5 па 11 клясу. «Уся школьная база сабраная ў адным месцы, — сказаў Свабодзе пра распрацоўку дырэктар кампаніі „Сакрамэнт“ Валер Ягораў. — З адной прылады вы атрымліваеце доступ да ўсіх школьных ведаў». Чытаць, глядзець, слухаць. Магчыма, што і лайкаць.

РАЗАБРАЛІ ФУТБОЛЬ ПА КОСТАЧКАХ. Нашы палітычныя камэнтатары Уладзімер Глод, Дзьмітры Гурневіч і Віталь Цыганкоў нарэшце ўдарылі па беларускім футболе. Глод: «Футбалістам Беларусі не хапае майстэрства». Гурневіч: «Футбол ня стаў у нас бізнэсам». Цыганкоў: «У сёньняшняй беларускай зборнай большасьць гульцоў грае ў сярэдніх расейскіх клюбах і не знаходзіцца на лідэрскіх ролях». Трайны ўдар, што называецца.

ДАЗВОЛІЛІ, ПОТЫМ ПЕРАДУМАЛІ. Канцэрт сьпевака Зьмітра Вайцюшкевіча ў суправаджэньні WZ-orkiestra плянавалася правесьці 8 студзеня ў менскай КЗ «Атлант». Пасьля дазволу ўладаў арганізатары распачалі продаж квіткоў. Аднак 7 сьнежня продаж квіткоў быў спынены, а ў афішы зьявілася пазнака «Адмена». Ад 2010 году Зьміцер Вайцюшкевіч пазбаўлены магчымасьці легальна выступаць у Беларусі.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG