Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Гадзіну Зямлі» менскія кавярні замест электрычнасьці запаляць сьвечкі


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

19 сакавіка з 20:30 да 21:30 на адну гадзіну людзей заклікаюць выключыць сьвятло і іншыя не жыцьцёва важныя электрапрыборы. Як будуць адзначаць «Гадзіну Зямлі» ў Беларусі, высьветліла Свабода.

«Гадзіну Зямлі» з 2007 году ініцыюе Сусьветны фонд дзікай прыроды (WWF). Так эколягі стымулююць цікавасьць да праблемаў кліматычных зьменаў.

У Беларусі чарговы раз ініцыятарам «Гадзіны Зямлі» стала Таварыства экалягічных арганізацыяў «Зялёная сетка» пры падтрымцы Дэпартамэнту па энэргаэфэктыўнасьці і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. Пад эгідай Зялёнай сеткі 19 сакавіка па ўсёй краіне пройдуць розныя асьветніцкія мерапрыемствы.

Маштабныя экалягічныя акцыі сёлета пройдуць у дзевяці гарадах. Акрамя Менску «Зялёная сетка» падтрымала ініцыятывы з Гародні, Гомеля, Берасьця, Полацку, Ваўкавыску, Баранавічаў, Браслава й Чавусаў.

«„Гадзіна Зямлі“ — гэта адна з самых глябальных і адначасова самая простая для разуменьня экалягічная акцыя, — кажа Ганна Дапшэвічуце, event-мэнэджэрка Таварыства „Зялёная сетка“. — Мы ініцыявалі конкурс на яе правядзеньне ў рэгіёнах для таго, каб ня толькі Менск быў ня бачны з космасу 19 сакавіка, а каб і людзі зь іншых гарадоў змаглі пераняць нашы ідэі».

У Менску да «Гадзіны Зямлі» далучыліся, у прыватнасьці, шмат якія кавярні, якія з 20.30 да 21.30 выключаць сьвятло і запаляць сьвечкі. У Браславе пройдзе шэсьце з паходнямі, а ў Ваўкавыску — канцэрт пры сьвечках. Расклад усіх мерапрыемстваў разьмешчаны на сайце «Зялёнай сеткі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG