Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Днепрапятроўску прадухілілі тэракты і палітычныя забойствы, — СБУ


29 траўня ў Днепрапятроўску Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала чатырох зламысьнікаў, якія рыхтавалі фізычную расправу над валянтэрамі і сябрамі добраахвотных батальёнаў.

Служба бяспекі Ўкраіны ў ходзе шматэтапнай спэцыяльнай апэрацыі прадухіліла дывэрсіі, тэрарыстычныя акты і палітычныя забойствы, якія па заданьні незаконнага ўзброенага фармаваньня «ЛНР» рыхтавала злачынная група ў Днепрапятроўскай вобласьці. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтар СБУ.

Тэрарыстычную групу ўзначальваў 39-гадовы супрацоўнік адной з прыватных ахоўных структур Днепрапятроўску па мянушцы «Маўглі». Сярод іншых затрыманых зламысьнікаў — члены «Саюзу савецкіх афіцэраў»: вэтэран спэцназу і кіраўнік фэдэрацыі каратэ. Сувязным зь верхаводамі тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» быў 23-гадовы баявік, які ўдзельнічаў у незаконных узброеных фармаваньнях у Луганскай вобласьці і быў таемна засланы ў Днепрапятроўск у лютым пад выглядам перасяленца.

Тэрарыстычная група атрымала ад баевікоў па мянушках «Саід» і «Астап» сьпіс грамадзкіх актывістаў, сябраў «Правага сэктару», добраахвотніцкіх батальёнаў для арганізацыі іх фізічынага зьнішчэння. Таксама група павінна была ўчыніць тэракты ў абласным цэнтры. Рыхтуючыся да злачынстваў, зламысьнікі трэніраваліся на былым ваенным палігоне.

Падчас ператрусаў праваахоўнікі канфіскавалі пяць гранат «РГД-5», агнястрэльную зброю і боепрыпасы, кампутарную тэхніку зь сьведчаньнямі проціпраўнай дзейнасьці затрыманых, сродкі сувязі для каардынацыі з баевікамі.

У межах крымінальнай вытворчасьці па ч. 3 арт. 258-3 (стварэньне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі) Крымінальнага кодэксу Ўкраіны працягваюцца сьледчыя дзеяньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG