Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У часы халоднай вайны ЗША мелі пляны бамбардзіровак Мачулішчаў, Воршы і Бабруйску


©Shutterstock

©Shutterstock

Сярод соцень патэнцыйных цэляў атамнай атакі на выпадак вайны ў Савецкім саюзе і Варшаўскім блёку былі 5 аэрадромаў на беларускай зямлі.

Нацыянальнае ўпраўленьне архіваў і дакумэнтацыі ЗША апублікавала поўны сьпіс патэнцыйных цэляў атамных бамбардыровак у выпадку вайны з Савецкім саюзам.

У 800-старонкавым дакумэнце Стратэгічнага авіяцыйнага камандаваньня, датаваным 1959 годам, апісваецца плян «сыстэматычнага зьнішчэньня» вайсковых і прамысловых аб’ектаў у Савецкім саюзе і яго сатэлітах, у сьпісе гарадоў: Пэкін, Масква, Ленінград, Усходні Бэрлін, Варшава і многія іншыя.

Таксама ў сьпісе значацца 1100 аэрадромаў у розных краінах, на якіх былі разьмешчаныя савецкія бамбардзіроўшчыкі, у тым ліку Ту-16. Сярод такіх аэрадромаў і беларускія: найперш у Быхаве і Воршы, а таксама ў Мачулішчах пад Менскам, у Бабруйску, Баранавічах і Прыбытках, што пад Гомелем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG