Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бішкеку заклікалі разарваць дыпляматычныя адносіны зь Беларусьсю


Андуруш Тактанасыраў каля беларускага пасольства ў Бішкеку
Андуруш Тактанасыраў каля беларускага пасольства ў Бішкеку

Кіргіскі актывіст Андуруш Тактанасыраў правёў пікет каля беларускай амбасады ў Бішкеку, патрабуючы спыніць супрацоўніцтва Кіргізстану з афіцыйным Менскам, калі экс-прэзыдэнт Курманбек Бакіеў ня будзе выдадзены.

Як піша kg.akipress.org, 18 сакавіка актывіст плянаваў напісаць крэйдай на пляцоўцы ля будынку амбасады словы «Кыргызстандан кеткіле! Пакіньце Кіргізстан!». Аднак супрацоўнікі міліцыі не дазволілі яму гэта зрабіць.

У выніку Тактанасыраў правёў пікет ля амбасады. На плякаце ён напісаў: «Спыніць супрацоўніцтва зь Беларусьсю», а на рукавах сваёй курткі — словы «Выдай» і «Кет» («выдай» па-кіргіску).

Свае акцыі ля амбасады Беларусі ў Бішкеку актывіст праводзіць рэгулярна. Тактанасыраў патрабуе ад Беларусі экстрадыцыі былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева і чальцоў ягонай сям’і, якія пасьля рэвалюцыі 2010 году пакінулі краіну і жывуць у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG