Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галіновым ведамствам даведзены паказьнік эканоміі рэсурсаў


Міністэрства эканомікі Беларусі зацьвердзіла паказьнікі што да эканоміі рэсурсаў у 2015 годзе. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ведамства.

У дакумэнце ўдакладняецца, што на падставе пастановы Савету міністраў у рэалізацыі Дырэктывы № 3 (аб эканоміі і беражлівасьці) і з улікам некаторых іншых урадавых дакумэнтаў, якія страцілі сілу, вызначаюцца наступныя паказьнікі эканоміі рэсурсаў. Найперш гаворка ідзе пра зьніжэньне ўзроўню выдаткаў на вытворчасьць прадукцыі, працаў альбо паслугаў (у фактычных цэнах).

Для Міністэрства аховы здароўя паказьнік усталяваны ў мінус 11%, Міністэрства прамысловасьці — мінус 1%, Міністэрства сувязі — мінус 4%, Мінсельгасхарчу — мінус 0,1%, Мінтрансу — мінус 0,1%, Мінбудаўніцтва і архітэктуры — мінус 0,1%.

Што тычыцца дзяржаўных канцэрнаў, то для «Белдзяржхарчпраму» вызначаны паказьнік мінус 0,1%, «Беллегпраму» — мінус 1,5%, «Беллеспаперапраму» — мінус 0,1%, «Белнафтахіму» — мінус 0,1%, «Белкаапсаюзу» — мінус 0,1%.

Для ўсіх абласных выканаўчых камітэтаў і Менскага гарвыканкаму паказьнік складае мінус 0,1%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG