Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці адзначылі Дзень Волі ля магілы дзеяча БНР


«Пагоня» на помніку Адаму Трыпусу

«Пагоня» на помніку Адаму Трыпусу

Берасьцейскія актывісты БСДП(Г), партыі БНФ, кампаніі «Гавары праўду», ды іншых арганізацыяў усклалі кветкі на магіле мясцовага дзеяча БНР Адама Трыпуса.

Берасьцейскія актывісты БСДП(Г), партыі БНФ, кампаніі «Гавары праўду», ды іншых арганізацыяў усклалі кветкі на магіле мясцовага дзеяча БНР Адама Трыпуса.

У акцыі ўзялі ўдзел больш за дзясятак чалавек. Прысутныя выступілі з прамовамі, краязнаўца Антось Дацкевіч распавёў пра гісторыю ўтварэньня БНР. Актывісты БСДП(Г) разгарнулі партыйны бел-чырвона-белы сьцяг з ружай. Напрыканцы актывісты выгукнулі «Жыве Беларусь!».

Кіраўнік Берасьцейскай філіі партыі БНФ Зьміцер Шыманскі:

«Мы мусім ушаноўваць Дзень Волі на могілках. Адначасова зараз такі і сьвяточны настрой, і сумны. Але 25 сакавіка — галоўнае сьвята беларускай дзяржавы. У аснове сёньняшняй дзяржавы ляжаць тыя ідэі незалежнасьці, якія былі агучаныя прадстаўнікамі Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе».

Ускладаньне кветак

Ускладаньне кветак

Помнік дзеячу БНР, афіцэру і настаўніку Адаму Трыпусу на Трышынскіх могілках Берасьця ўсталявалі і асьвяцілі ў 2008 годзе. З таго часу ў дзень 25 сакавіка берасьцейскія дэмакратычныя актывісты штогод прыходзяць сюды ўскласьці кветкі і ўшанаваць яго памяць.

Каля магілы дзеяча БНР Адама Трыпуса

Каля магілы дзеяча БНР Адама Трыпуса

Сёлетняя акцыя адбылася без інцыдэнтаў і затрыманьняў, на могілках не было заўважана ні міліцыянтаў, ні людзей у цывільным, як у мінулыя гады.

Сацыял-дэмакраты разгарнулі сьцяг

Сацыял-дэмакраты разгарнулі сьцяг

Акрамя ўшанаваньня памяці Адама Трыпуса, берасьцейскія сацыял-дэмакраты ды актывісты «Гавары праўду» раздалі сьвяточны выпуск свайго бюлетэня «За наш горад!», прысьвечаны Дню Волі. Значная ўвага ў газэце аддадзеная яшчэ аднаму дзеячу зь Берасьця — Аляксандру Цьвікевічу, які быў прэм’ер-міністрам ураду Беларускай Народнай Рэспублікі на выгнаньні ў 1923–1925 гг.

Каля ўнівэрсытэту раздалі ўлёткі пра Дзень Волі

Каля ўнівэрсытэту раздалі ўлёткі пра Дзень Волі

Бюлетэнь актывісты БСДП(Г) раздавалі каля старога корпусу Берасьцейскага ўнівэрсытэту, у мінулым — мужчынскай гімназіі, дзе і навучаўся Аляксандар Цьвікевіч.

«Мы рыхтуем зварот і будзем дабівацца ад гарадзкіх уладаў і кіраўніцтва ўнівэрсытэту ўсталяваньня мэмарыяльнай шыльды ў памяць пра Цьвікевіча на гэтым будынку. А таксама — каб у гонар нашага вялікага дзеяча ў Берасьці была названая вуліца», — распавёў Свабодзе кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП(Г) Ігар Маслоўскі.

Улётка пра аднаго з кіраўнікоў БНР зь Берасьця Аляксандра Цьвікевіча

Улётка пра аднаго з кіраўнікоў БНР зь Берасьця Аляксандра Цьвікевіча

Таксама напярэдадні Дня Волі ў Берасьці на дошках аб’яваў зьявіліся плякаты з выявай паштоўкі БНР.

XS
SM
MD
LG