Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя Трампа робіць больш жорсткімі правілы іміграцыі


Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа будзе дэпартаваць нелегальных імігрантаў, але пакіне ў сіле меры ў абарону тых, каго завезьлі ў краіну яшчэ дзецьмі.

21 лютага міністэрства ўнутранай бясьпекі выпусьціла інструкцыю з пералікам этапаў увядзеньня ў дзеяньне выканаўчых указаў Трампа аб узмацненьні жорсткасьці правілаў іміграцыі.

У дакумэнце на ўсе ўстановы, якія маюць да гэтага дачыненьне, ускладаецца абавязак выяўляць асобаў, якія ўехалі ў краіну нелегальна, затрымліваць іх і высылаць. Пры гэтым пакінутая ў сіле прынятая яшчэ ў 2012 годзе праграма абароны ад дэпартацыі 750 тысяч імігрантаў, увезеных у краіну дзецьмі.

16 лютага Дональд Трамп адклікаў з апэляцыйнага суда скаргу на рашэньне фэдэральнага судзьдзі прыпыніць дзеяньне ўказа ад 27 студзеня аб часовай забароне ўезду ў краіну грамадзянаў сямі краінаў і прыпыненьні прыёму ўцекачоў. Але пры гэтым прэзыдэнт абяцаў увесьці новыя жорсткія меры супраць незаконных імігрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG