Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нягледзячы на пратэсты, у БДУ ўвялі аплату за паўторную здачу залікаў і экзамэнаў


Подпісы, сабраныя студэнтамі, не паўплывалі на рашэньне кіраўніцтва БДУ

Подпісы, сабраныя студэнтамі, не паўплывалі на рашэньне кіраўніцтва БДУ

Адміністрацыя БДУ прыняла палажэньне аб аплаце паўторнай здачы залікаў і экзамэнаў.

Пра гэта паведамляецца на сайце ўнівэрсытэта 12 лістапада.

Дакумэнтам, які набывае моц 1 студзеня 2016 году, вызначаны парадак зьбіраньня платы за паўторнае праходжаньне бягучай і выніковай атэстацыі, а таксама ліквідацыі акадэмічнай розьніцы.

«У выпадку ўзьнікненьня акадэмічнай запазычанасьці дзейнае заканадаўства трактуе такую пераздачу як адукацыйную паслугу, якая павінна аказвацца пры ўмове кампэнсацыі яе кошту», — адзначаецца на сайце БДУ.

Плата за паўторную здачу залікаў і экзамэнаў ужо даўно ўведзена ў большасьці беларускіх ВНУ.

«З мэтай павышэньня вучэбнай дысцыпліны, адказнасьці студэнтаў такое становішча ўведзена і ў БДУ. Цяпер студэнтам, якія дапусьцілі акадэмічную запазычанасьць, у тым ліку ў выпадках няяўкі без паважных прычын на экзамэн ці залік, неабходна будзе аплаціць паўторную здачу. Унясеньне платы за паўторную здачу экзамэнаў і залікаў стане дадатковым стымулам для тых, хто не аддае належнай увагі вучобе ў ВНУ», — лічаць у адміністрацыі БДУ.

Рашэньне прынялі нягледзячы на тое, што напярэдадні студэнты перадалі ў унівэрсытэцкую адміністрацыю 2,5 тысячы подпісаў пад зваротам да рэктара Сяргея Абламейкі і міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова супраць увядзеньня платы за пераздачу залікаў і экзаменаў.

Яны лічаць, што стымул да вучобы — ня плата за яе, а стыпэндыя, якая можа павышацца і паніжацца ў залежнасьці ад пасьпяховасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG