Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Ніны Багінскай патрабуюць тэрмінова вызваліць лецішча, якое дзяржава адабрала за штрафы


Ніна Багінская на акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга», 2016

Ніна Багінская на акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга», 2016

Тэрмін, да якога Багінская абавязаная вызваліць арыштаванае раней лецішча ад асабістых рэчаў, завяршаецца 29 ліпеня. Ліст такога зьместу — «Аб вызваленьні памяшканьня» — Ніна Багінская атрымала з аддзелу прымусовага выкананьня Смалявіцкага раёну.

Актывістку Ніну Багінскую судовыя выканаўцы прымушаюць вызваліць садовы домік у каапэратыве «Геоляг-СМ» (вёска Дамашаны Смалявіцкага раёну), арыштаваны ў траўні за нясплату штрафаў, накладзеных пастановамі судоў, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».

Тэрмін, да якога Багінская абавязаная вызваліць арыштаванае раней лецішча ад асабістых рэчаў, завяршаецца 29 ліпеня. Ліст такога зьместу — «Аб вызваленьні памяшканьня» — Ніна Багінская атрымала з аддзелу прымусовага выкананьня Смалявіцкага раёну.

У траўні зь менскай кватэры актывісткі судовыя выканаўцы канфіскавалі мікрахвалёўку і пральную машыну ў лік штрафаў за акцыі (на новую пральную машыну і мікрахвалёўку для яе Байнэт сабраў грошы за 5 дзён), а таксама наклалі арышт на дачныя ўчасткі. І вось чарга дайшла да канфіскацыі першага зь іх.

КУП «Менскі абласны цэнтар інвэстыцый і прыватызацыі» ацаніў садовы дамок у 10 000 рублёў (сто мільёнаў да дэнамінацыі). Гэтыя грошы, пасьля продажу лецішча «з малатка», дзяржава пусьціць на пагашэньне штрафаў, якіх у Багінскай на сёньняшні дзень сабралася амаль 75 мільёнаў рублёў. Частка пэнсіі актывісткі штомесяц таксама ідзе на пагашэньне судовых штрафаў.

На свае пратэсты ў пракуратуру і заявы ў суды Багінская атрымлівае фармальныя адпіскі, аднак працягвае адстойваць свае парушаныя правы. Ніна Багінская прынцыпова адмаўляецца сплочваць штрафы па пастановах судоў за ўдзел у розных акцыях і пікетах, бо лічыць, што штучныя забароны ўладаў на правядзеньне масавых мерапрыемстваў — антыканстытуцыйныя па сутнасьці і парушаюць яе права на мірныя сходы.

Ніна Багінская — частая ўдзельніца вулічных акцыяў, куды нязьменна прыходзіць зь бел-чырвона-белым нацыянальным сьцягам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG