Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бабруйскай радзільні раздалі немаўлятам вышыванкі


Фота — Алесь Красавін

Фота — Алесь Красавін

У мэдычнай установе кашулі зь беларускім арнамэнтам раздавалі бабруйскія актывісты БРСМ. Гэта афіцыйная моладзевая арганізацыя праводзіць па ўсёй краіне акцыю «Падары навародку вышыванку». Яна прымеркаваная да сьвята «Дня вышыванкі», якое прызначанае на 2 ліпеня.

Паводле словаў супрацоўніцы мэдычнай установы, парадзіхі былі ўсьцешаныя ўвагай і незвычайным падарункамі сваім немаўлятам.

«Усе абяцалі, што вышыванку захаваюць на памяць», — адзначылі ў радзільні.

«Гэта дужа добра, што мы вяртаемся да сваіх каранёў. Дужа добрыя словы казалі падчас нашага сьвята ў радзільні: што ў вышыванцы наш генэтычны код і мы мусім ганарыцца тым, што беларусы. Парадзіхі адказалі, што захаваюць вышыванку на ўсё жыцьцё і што беларускага нада трымацца, бо мы беларусы і дзеці нашы таксама», — выказалася супрацоўніца радзільнага дому.

Паводле суразмоўніцы, у нацыянальныя сьвяты трэба ўсім беларусам выходзіць у вышыванках.

«Людзям дужа падабаецца, што абвясьцілі такое нацыянальнае сьвята. Яны падрыхтаваныя да яго. Гэта ж, зразумела, карані нашы, жывыя, і яны нам падказваюць, што трэба прачынацца»

Актывісты БРСМ праводзілі сваю акцыю ня толькі ў радзільні, але і хадзілі да сямʼяў, дзе нядаўна нарадзіліся немаўляты.

У Бабруйскім гаркаме ўстрымаліся ад камэнтароў, спаслаліся на занятасьць.

Аўтар фота — Алесь Красавін

XS
SM
MD
LG