Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уезд у Беларусь па дакумэнтах «ДНР» і «ЛНР» незаконны — прадстаўнік памежнага камітэту


Прызнаньне Расеяй дакумэнтаў «ДНР» і «ЛНР» ня ўносіць ніякіх карэктываў у працу беларускага памежнага ведамства — уехаць у Беларусь па такіх дакумэнтах, як і раней, немагчыма, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі.

«Гэта ня ўносіць ніякіх карэктываў у працу беларускай памежнай службы. Калі мы такога чалавека сустрэнем у сябе на мяжы, дадзены чалавек празь мяжу прапушчаны ня будзе, калі ў яго будуць адсутнічаць дакумэнты, якія даюць права перасячэньня дзяржмяжы рэспублікі Беларусь. Прыехаць у цяперашні момант грамадзяне па гэтых дакумэнтах у рэспубліку Беларусь на мяжы з Украінай, Эўразьвязам ня могуць. Таксама будзе парушэньнем заканадаўства і ўезд іх праз расейска-беларускі ўчастак мяжы», — сказаў Бычковский.

Пры гэтым, паводле яго слоў, уезд праз расейска-беларускую мяжу гэта больш кампэтэнцыя міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

«Гэта пытаньне больш да міністэрства ўнутраных спраў, паколькі памежнікаў у нас на расейскім накірунку няма. Парадак знаходжаньня і выкананьне правілаў знаходжаньня замежнымі грамадзянамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — выключна кампэтэнцыя міністэрства ўнутраных спраў», — цытуе Бычкоўскага «Інтэрфакс-Захад».

18 лютага прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў распараджэньне аб прызнаньні дакумэнтаў жыхароў шэрагу раёнаў Данбасу сапраўднымі ў Расейскай Фэдэрацыі. Прэс-сакратар прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў заявіў, што ўказ Уладзімера Пуціна аб прызнаньні пашпартоў самаабвешчаных ДНР і ЛНР быў прадыктаваны «выключна гуманітарнымі меркаваньнямі».

У Крамлі спасылаюцца на тое, што з прычыны «блякады» Данбасу афіцыйным Кіевам тысячы людзей ня маюць магчымасьці аформіць ці падоўжыць пашпарты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG