Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter перастаў «адымаць ад 140 знакаў» фота і відэа


Ад 19 верасьня сэрвіс мікраблогаў Twitter перастаў улічваць унутраныя спасылкі на фота, відэа, апытаньні, GIF-анімацыі і цытаваньне чужых твітаў пры падліку знакаў у твіце. Па-ранейшаму твіт абмежаваны 140 сымбалямі, але цяпер можна напісаць тэкст у 140 знакаў і дадаць карцінку — раней карцінка «адымала» 24 знакі.

Спасылкі на вонкавыя рэсурсы (у тым ліку на відэа зь Youtube, аўдыё з Soundcloud ці анімацыю з Giphy) па-ранейшаму «адымаюць» 24 знакі ад твіта, таксама як «адымаюць» знакі імёны карыстальнікаў пры адказе на твіт.

Абмежаваньне ў 140 знакаў існавала ад самага запуску сэрвісу ў 2006 годзе — адсылаць твіты можна было праз SMS, дзе адно паведамленьне абмежаванае ў памеры. Чуткі пра зьняцьце ў Twitter ліміту ў 140 знакаў ходзяць даўно, іх стала толькі болей са зьменай генэральнага дырэктара кампаніі ў 2015 годзе.

У жніўні 2015 году абмежаваньне на 140 знакаў было зьнятае ў прыватных паведамленьнях (цяпер ліміт складае 10 тысяч знакаў). Напачатку 2016 году клон Twitter пад назвай Sina Weibo зьняў абмежаваньне на 140 знакаў у сваіх твітах.

На 2016 год Twitter мае каля 313 млн карыстальнікаў, актыўных штомесяц (яго абганяюць Instagram з 500 млн і Facebook з 1,7 млрд). Рынкавая капіталізацыя кампаніі Twitter — амаль 13 млрд даляраў.

Твітэр беларускай службы Радыё Свабода чытаюць 61 тысячы падпісантаў.

XS
SM
MD
LG