Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тварам да сьценкі 2 гадзіны пад дажджом — як абыходзіліся з затрыманымі ў міліцыі


Тварам да сьценкі 2 гадзіны пад дажджом — як абыходзіліся з затрыманымі ў міліцыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:34 0:00

Тварам да сьценкі 2 гадзіны пад дажджом — як абыходзіліся з затрыманымі ў міліцыі

Свабода запісала першыя сьведчаньні затрыманых на Дзень Волі ў Менску, якіх выпусьцілі з пастарункаў.

Як сказала Свабодзе адна з затрыманых сёньня ў цэнтры Менску, якая назвалася Тацянай, удзельнікаў акцыі і мінакоў, якіх аўтазакамі прывозілі ў РУУС Заводзкага раёну, каля 2 гадзін трымалі ў двары пастарунку тварамі да сьцяны.

І толькі потым групамі пачалі афармляць, фіксаваць пашпартныя зьвесткі, высьвятляць, зь якімі намерамі яны былі ў цэнтры Менску, здымаць на фота і нават запісваць голас.

Пасьля гэтай доўгай працэдуры спадарыню Тацяну адпусьцілі, але яе муж яшчэ некалькі гадзін заставаўся ў пастарунку.

Паказваць свой твар і называць прозьвішча спадарыня Тацяна не захацела, бо баіцца, што страціць працу і ёй забароняць выезд за мяжу.

Спадарыня Тацяна бачыла тры заезды аўтобусаў з затрыманымі ў Заводзкі РУУС.

Прынамсі двое з затрыманых у Заводзкім РУУС былі непаўналетнія. Да аднаго з затрыманых увечары выклікалі хуткую дапамогу, але лекары адмовіліся патлумачыць прычыны выкліку.

Пра тое, што затрыманых прымушалі ў пастарунках стаяць тварам да сьценкі, сьведчыць фота двара Савецкага РУУС Менску.

На ім бачна, як вакол сьцен на холадзе і пад дажджом стаяць затрыманыя з Дня Волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG