Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча сочыць за арыштамі ў Беларусі, — МЗС


Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марэк Зюлкоўскі
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марэк Зюлкоўскі

Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы сустрэўся зь беларускай апазыцыяй.

Эўрапейскі зьвяз, у тым ліку Польшча, будзе будаваць свае дачыненьні зь Беларусьсю на прынцыпах павагі да правоў чалавека, свабоды слова і свабоды сходаў. Аб гэтым запэўніў намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марэк Зюлкоўскі, які сустрэўся ў Варшаве з прадстаўнікамі беларускіх незалежных колаў.

Як паведаміла Польскае радыё, намесьнік міністра адзначыў, што паведамленьні пра арышты незалежных журналістаў і актывістаў, якія адбываюцца ў апошні час, старанна адсочваюцца польскімі ўладамі. Варшава выказвае занепакоенасьць з нагоды арыштаў актывістаў апазыцыі і журналістаў. Гэтыя выказваньні заклапочанасьці былі перададзеныя ўладам Беларусі.

Намесьнік міністра Марэк Зюлкоўскі сказаў у інтэрвію Польскаму радыё, што вырашальным днём будзе субота, на якую прыпадае Дзень Волі, які традыцыйна адзначаецца беларускай апазыцыяй:

«Адзінае, на што ў гэты момант нам застаецца спадзявацца, што органы ўлады забясьпечаць мірнае правядзеньне ўрачыстасьцяў, што маюць адбыцца», — сказаў Марэк Зюлкоўскі.

У ходзе сустрэчы з апазыцыяй намесьніка міністра замежных спраў ён выказаў надзею на тое, што Беларусь будзе працягваць выбраны больш за год таму курс дыялёгу з Эўрапейскім зьвязам.

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі наведалі Варшаву на запрашэньне Міністэрства замежных спраў і Сэйму. У чацьвер яны сустрэліся таксама з польскімі парлямэнтарыямі.

У ходзе абедзьвюх сустрэч апазыцыя зьвярнулася да ўладаў у Варшаве з просьбай не адмаўляцца ад сваіх намаганьняў у дэмакратызацыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG