Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя: Расейскі самалёт вёз зброю для Башара Асада


Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што сырыйскі самалёт, які ляцеў з Масквы ў Дамаск і быў затрыманы ў Анкары, перавозіў груз вайсковага прызначэньня для міністэрства абароны Сырыі.

Груз быў канфіскаваны турэцкімі ўладамі, якія змусілі авіяляйнэр у сераду ўвечары прызямліцца ў Анкары. Пасьля гэтага самалёт паляцеў у Дамаск.

Раней ўлады Сырыі абвінавацілі Турэччыну ў «варожых паводзінах» у зьвязку з затрыманьнем сырыйскага пасажырскага самалёта. У сёньняшняй заяве міністэрства замежных справаў Сырыі таксама адзначаецца, што Турэччына дае ў карыстаньне базы на сваёй тэрыторыі сырыйскім паўстанцам і абстрэльвае памежныя раёны Сырыі. Міністэрства замежных справаў Расеі таксама выказала незадаволенасьць тым, што адбылося, і адзначыла, што жыцьці пасажыраў, у тым ліку сямнаццаці расейцаў, былі ў небясьпецы.

Расейскі бок заяву Эрдагана пакуль не камэнтуе. Турэцкае знешнепалітычнае ведамства ў чацьвер выклікала расейскага амбасадара ў Анкары для тлумачэньняў у зьвязку зь інцыдэнтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG