Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Будкін і Tuzin.fm выплацяць кампазытару Моўчану 14,5 мільёнаў кампэнсацыі за «Малітву»


Сяргей Будкін
Сяргей Будкін

Арганізатары праекту «Re: Песьняры» афіцыйна заявілі, што гурт NAKA трапіў у «непрыемную сытуацыю» па іх віне і ўзялі на сябе ўсе пытаньні па выплаце прысуджанай судом кампэнсацыі кампазытару Алегу Моўчану.

17 красавіка Вярхоўны суд часткова задаволіў пазоў Алега Моўчана да сьпявачкі Насты Шпакоўскай.

Суд прызнаў, што Шпакоўская парушыла правы Моўчана, выканаўшы яго песьню «Малітва» ў сваёй аранжыроўцы.

Паводле рашэньня суду, адказьнікі мусяць выплаціць 14 450 000 рублёў. Вакалістка Наста Шпакоўская — 5 780 000 рублёў, а музыкі Аляксей Паўловіч, Сяргей Шчурко і Зьміцер Харытановіч — па 2 890 000 рублёў кожны.

Арганізатары праекту «Re: Песьняры» Сяргей Будкін і партал Tuzin.fm зрабілі адмысловую заяву.

«У сувязі з рашэньнем суда, партал Tuzin.fm у асобе яго кіраўніка Сяргея Будкіна лічыць неабходным заявіць наступнае:

1. У праекце «Re: Песьняры» песьня «Малітва» не была прэзэнтаваная і выдадзеная, паколькі не было дамоўленасьці зь яе аўтарам.

2. Гурт Naka са свайго боку імі зроблены запіс «Малітвы» таксама не распаўсюджвалі. Музыкі сыгралі дадзеную песьню ўжывую, адразу акрэсьліўшы, што выконваецца яна першы і апошні раз на знак павагі да Ўладзімера Мулявіна і Янкі Купалы. Камэрцыйных мэтаў пры гэтым імі не перасьледвалася. Ганарар за выкананьне «Малітвы» на канцэрце ад арганізатараў праекту яны не атрымлівалі.

3. Факт аднаразовага выкананьня песьні «Малітвы» быў зафіксаны ў афіцыйным рапарце для Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці арганізатарамі канцэрту. За яе выкананьне (як і іншых песень) на гэтым канцэрце былі сплочаныя аўтарскія.

4. Гурт Naka патрапіў у гэтую непрыемную сытуацыю па віне арганізатараў праекту, таму менавіта на арганізатарах ляжыць адказнасьць за тое, што адбылося па выніку.

5. Вырашэньне пытаньня з выплатай неабходнай сумы А. Моўчану, вызначанай судом, арганізатары праекту бяруць на сябе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG