Афіша
Менск — Майстар-кляса Назарэта Караяна «Зваротная сувязь у распрацоўцы праекту: канцэпт і кантэкст-аналіз». Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасьці, 37 а). Пачатак а 18-ай.
Менск — пачатак судовага разбору ў справе жыхара Менску, які адрэзаў галаву сабаку. Суд Кастрычніцкага раёну (вул. Сямашкі, 33). Пачатак а 10-ай.
Менск — міжнародная канфэрэнцыя «Новая рэальнасьць: выклікі для Беларусі». Гатэль «Рэнэсанс-Менск» ( Дзяржынскага, 1.)
У гісторыі
1452 — Ян Гутэнбэрг выдаў першую друкаваную кнігу, якая атрымала назву «Біблія Гутэнбэрга».
1939 — Уладзіслаў Сікорскі ўзначаліў польскі эмігранцкі ўрад (у Францыі).
1965 — У выніку путчу лідэр Інданэзіі Сукарна адхілены ад улады, кіраўніком краіны стаў генэрал Сухарта.
1999 — Пачатак другой вайны ў Чачні.
2005 — У дацкай газэце Jyllands-Posten апублікаваныя карыкатуры на прарока Мухамада, што выклікала рэзкія пратэсты і беспарадкі ў мусульманскім сьвеце.
У гэты дзень нарадзіліся
1728 — Марцін Пачобут-Адлянецкі, беларускі вучоны-асьветнік, астраном, адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар Віленскай астранамічнай абсэрваторыі.
1882 — Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізык, вынаходнік лічыльніка ўзроўню радыеактыўнасьці.
1892 — Зоська Верас, беларуская пісьменьніца і грамадзкая дзяячка. Адна з пачынальніц беларускага адраджэнскага руху, пад псэўданімам Мірко друкавалася ў 1911 годзе ў «Нашай Ніве», актыўная ўдзельніца падзеяў беларускай гісторыі часоў БНР.
1931 — Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі.
У гэты дзень памерлі
1934 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, эканаміст
1939 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт.
1992 — Мікалай Бірыла, беларускі мовазнаўца.
1999 — Дзьмітры Ліхачоў, расейскі філёляг, акадэмік, перакладчык на сучасную расейскую мову «Слова пра паход Ігараў», «Аповесьці мінулых гадоў» і многіх іншых помнікаў старажытнарускай літаратуры.
Цытата
Сёньня для нас важней за ўсё — Мова, на першым пляне павінна быць Мова! Будзе Мова — будзе нацыянальная сьвядомасьць і будзе Беларусь. Ня будзе мовы — ня будзе Беларусі.
Ніл Гілевіч