Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп вырываецца наперад, Джэб Буш выбывае з прэзыдэнцкай гонкі


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Мільярдэр Дональд Трамп атрымаў пераканаўчую перамогу на праймэрыз у штаце Паўднёвая Караліна пасьля вялікай перамогі ў Нью-Гэмпшыры 11 дзён таму.

Паводле папярэдніх дадзеных, за Трампа прагаласавалі каля 32 адсоткаў выбарцаў-рэспубліканцаў. Ад яго значна адстаюць сэнатары Тэд Круз і Марка Рубіё, якія набіраюць па 22 працэнты.

Выбаршчыкі-рэспубліканцы прыйшлі ў суботу на выбарчыя ўчасткі, каб прыняць удзел у «першых на поўдні» праймэрыз у штаце Паўднёвая Караліна. Вынікі гэтых праймэрыз звузілі кола патэнцыйных кандыдатаў напярэдадні «супэраўторка» 1 сакавіка, калі галасаваньне пройдзе адразу ў 11 штатах. У суботу ў Паўднёвай Караліне Джэб Буш, які набраў усяго 8 працэнтаў галасоў, заявіў, што спыняе ўдзел у прэзыдэнцкай гонцы.

Паўднёвую Караліну лічаць адным з ключавых штатаў, дзе найбольш высокімі лічыліся шанцы Марка Рубіё, які стаў трэцім у Аёве і толькі пятым у Нью-Гэмпшыры. Меркавалася, што падтрымка з боку папулярнага губэрнатара Паўднёвай Караліны Ніккей Хэйлі можа дапамагчы Рубіё.

Тым часам у штаце Нэвада прайшлі кокусы (сходы актывістаў) у дэмакратаў.У гэтым штаце зь невялікай перевагай (53 працэнты супраць 47) Гілары Клінтан перамагла сэнатара Бэрні Сандэрса.

У наступную суботу дэмакраты правядуць свае праймэрыз у Паўднёвай Караліне, а ў рэспубліканцаў у гэты дзень будуць кокусы ў Нэвадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG