Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп і Джэб Буш сварацца


Архіўнае фота. Кастрычнік 2015 году.
Архіўнае фота. Кастрычнік 2015 году.

Удзельнікі кампаніі па выбарах прэзыдэнта ЗША, мільярдэр Дональд Трамп і былы губэрнатар штату Флорыда Джэб Буш, падчас тэледэбатаў членаў Рэспубліканскай партыі абмяняліся рэзкімі заявамі.

Трамп, які лічыцца адным з галоўных прэтэндэнтаў на намінацыю кандыдатам у прэзвдэнты ад рэспубліканцаў, у прыватнасьці, рэзка раскрытыкаваў рашэньне брата Джэба Буша — экс-прэзыдэнта Джорджа Буша — пра ўварваньне ў Ірак у 2003 годзе. Па словах Трампа, Джордж Буш зрабіў памылку, і яго адміністрацыя хлусіла, кажучы аб наяўнасьці зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку, што стала падставай для апэрацыі.

Джэб Буш, у сваю чаргу, раскрытыкаваў Трампа за хвалебныя выказваньні на адрас цяперашняга расейскага прэзыдэнта. На думку Буша, Уладзімер Пуцін стварыў умовы для яшчэ большай нестабільнасьці ў Сырыі, загадаўшы пачаць апэрацыю расейскай авіяцыі ў гэтай краіне з мэтай падтрымкі прэзыдэнта Башара Асада, у той час як Вашынгтон лічыць адстаўку Асада неабходнай умовай для ўрэгуляваньня шматгадовага сырыйскага канфлікту.

Удзельнікі амэрыканскай выбарчай кампаніі рыхтуюцца да чарговага раўнду першасных выбараў, прызначаных на 20 лютага. Дэмакраты памераюцца паміж сабой сіламі ў Нэвадзе, рэспубліканцы — у Паўднёвай Караліне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG