Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трэш-кухня» Беларускага свабоднага тэатру ў Эдынбургу


Трэш-кухня, прэм'ера Беларускага Свабоднага Тэатру ў Амстэрдаме.
Трэш-кухня, прэм'ера Беларускага Свабоднага Тэатру ў Амстэрдаме.
25 і 26 жніўня на Эдынбурскім фэстывалі, адным з самых значных тэатральных фэстываляў Эўропы, з пастаноўкай спэктаклю «Trash Cuisine» («Трэш-кухня») выступіць Беларускі Свабодны тэатар.

Наш карэспандэнт паведамляў пра прэм’еру гэтага спэктаклю, якая адбылася ў кастрычніку летась у Амстэрдамскім гарадзкім тэатры.

П’еса для спэктаклю, напісаная кіраўнікамі Свабоднага тэатру Мікалаем Халезінам і Натальляй Калядой, прапануе «мэню», складзенае з жорсткіх эпізодаў нядаўняй сусьветнай гісторыі, якія разглядаюць у розных ракурсах, з выкарыстаньнем эпатажу і чорнага гумару, праблему сьмяротнага пакараньня. Спэктакль ілюструецца жывой музыкай.

Брытанскія культурныя выданьні анансуюць «Трэш-кухню» Беларускага Свабоднага тэатру як адну з самых яркіх падзеяў Эдынбурскага фэстывалю.



«Гэты тэатар настолькі высокакваліфікаваны і прафэсійны, што ён дасягае мастацкага посьпеху аглядам нечалавечнасьці чалавецтва зь вельмі дасьціпнымі і творчымі кулінарнымі канатацыямі. Электрычнае крэсла, павешаньне, сьмяротная ін’екцыя, племянны гвалт, бясчынства ў Паўночнай Ірляндыі разам з жудаснымі рэаліямі роднай для актораў Беларусі — усе гэта атрымлівае належную ўвагу» — піша выданьне SG Fringe, якое прызнае спэктаклю пяць зорак.
Брытанскія культурныя выданьні анансуюць «Трэш-кухню» Беларускага Свабоднага тэатру як адну з самых яркіх падзеяў Эдынбурскага фэстывалю.

«Кулінарныя мэтафары выкарыстоўваюцца ва ўсім. Кáты параўноўваюць сваю тэхніку, спажываючы трускаўкі і шампанскае; жмені мукі выбухаюць у паветры, калі паказ мэтадаў забойства ператвараецца ў балетныя рухі; на сцэне наразаюць і мігам падсмажваюць вялікія кавалкі мяса паралельна з разгортваньнем аповеду пра этнічныя чысткі і забойства дзяцей. (...) Беларускаму Свабоднаму тэатру хапае ўяўленьня і цьвярозасьці, каб пазьбегчы дыдактызму і падаць гледачам яскравае і захапляльнае тэатральнае мэню акторамі, якія знаходзяцца на вяршыні сваіх творчых магчымасьцяў» — піша выданьне Edinburgh Spotlight, якое прызнае спэктаклю чатыры зоркі.

Ня менш высока ацэньваюць спэктакль «Трэш-кухня» выданьні The Fourthwall Magazine і TV Bomb.



Жывую трансьляцыю спэктаклю можна будзе паглядзець на сайце Хартыі-97 ды брытанскім сайце LIFT 25 жніўня а 17.30 менскага часу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG