Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТОП-15 саколак конкурсу Свабода Арт


У выніку трохдзённага галасаваньня за найлепшую саколку зь 50-ці працаў былі вызначаныя 15, аўтары якіх паспаборнічаюць за галоўны прыз.

Цягам галасаваньня былі аддадзеныя больш за тры тысячы галасоў.

У топ-15 трапілі малюнкі, якія перамаглі ў галасаванцы, а таксама дызайны, адабраныя арганізатарамі конкурсу.

20 жніўня мастак і пісьменьнік Міхал Анемпадыстаў разам з Артурам Вакаравым, крэатыўным дырэктарам студыі дызайну і рэклямы «Адліга», у эфіры Радыё Свабода абяруць адну працу, аўтар якой і атрымае галоўны прыз — iPhone 4S 16gb.

Усе працы ўдзельнікаў конкурсу зьмешчаныя ў асобным альбоме суполкі Радыё Свабода на сайце vk.com.

XS
SM
MD
LG