Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТОП-10 песень пра беларускую мову


ТОП-10 песень пра беларускую мову

ТОП-10 песень пра беларускую мову

Vinsent, Ксенія Сітнік, Данчык, Лявон Вольскі, вайскоўцы, коласаўскія ліцэісты і «Песьняры» сьпяваюць пра беларускую мову.

Радыё Свабода падабрала песьні розных выканаўцаў розных часоў, прысьвечаныя беларускай мове і роднаму слову.

БОНДА: Прыйдзе іх дзень


Словы Сеpжука Кныша

«Iм пазычылi чужое аблiчча.
Iм замкнулi памяць на замок.
Iм маўклiвасьць ужо стала зазвычай.
Iм даўно ўжо мову заняло
».

«Але пpыйдзе iх дзень i тутэйшаю мовай
Зноў загавоpыць pод глухiх i нямых.
Пpыйдзе iх дзень, i кpай, выкляты богам,
Стане сваiм для чужых»

ПЕСЬНЯРЫ: Родная мова беларуская


«Наша мова! Спатканьне
З казкай у цудным „дзецкім“ сьне
Наша Мова! Каханьне,
Што прыходзіць да мяне...»






VINSENT: Наша слова ў небясьпецы




«Мяне часта пытаюць, чаму чытаю па-беларуску.
Шчыра кажучы, пытаньне вельмі дзіўнае,
Але адкажу адразу для разумных і наіўных.
Я беларус і мая мова — беларуская,
Вось так, чорным па белым, літарамі тлустымі.
Мой стыль — арыгінал, мая мова — ключ да сэрца,
Я той змагар, які да перамогі б’ецца!
Маю што сказаць плюс бачу прад сабою мэту,
Прыйшла пара прачнуцца: ёсьць на тое ўсе прыкметы».
Беларусы! Я вас заклікаю, браце!
Не губляйце! Роднай мовы не губляйце!
Мы жывем, пакуль наша мова льецца,
Але зараз наша слова ў небясьпецы.
Мы абаронім тое, што нам дадзена Богам,
Нас вельмі шмат, хэй, не існуе парогаў,
Мы жывем, пакуль наша мова льецца,
Але зараз наша слова ў небясьпецы.






ДАНЧЫК: Я не ганю землю чужыя


«Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
А ці трэба, каб новым было
Поле бацькава, матчына мова
І над хатай буслова жытло?»





ЗЬМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ: Дзе мой край...


«Там зьвіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок».





СЯРГЕЙ МАКЕЙ: Наша мова


Музычны праект«120-я зьбірае сяброў...», ваенны гарадок «Уручча», 120 АМБр, 2009 г.





Музыка Сяргей Макей
Словы Алесь Ставер

«У вiхурах жыцьцёвых,
Стагодзях няспынных,
Ты жывеш наша мова
I слывеш салаўём.
Табе моцныя крылы,
Даў Францішак Скарына,
Даў Кастусь Калiноўскi
Табе сэрца сваё».



БЯСЕДА: Гаворка Беларуская




«Матулін голас спяваў мне песню
На роднай мове ў дзяцінства час
І я з гадамі ўсведамляўся
Яна ж не горшая ў нас
Яе пазнаю я яшчэ здалля
Мне мілую, як родная зямля
Гучыць напеўна, бы мелодыя
Гаворка беларуская».


КСЕНІЯ СІТНІК: Няма другой такой


Словы і музыка Веранікі Мусвідас

«Блакітным вокам вабяць азёры,
I пра каханне шэпчуць дубровы.
I зноў заб’ецца сэрца бадзёра,
Калі пачуе родныя словы, словы».





Я ЛЮБЛЮ ЛІЦЭЙ: ВЕРУ Ў ЦЯБЕ. Боль


«Яно баліць за мову,
Яно баліць за народ,
Яго той боль сьціскае,
Нібы калючы дрот...»





СЯРЖУК СОКАЛАЎ-ВОЮШ: Нефармальны беларус





«Ці звонка сьвісьне пугаўё,
Ці вольны вецер загуляе,
Мы слова роднае сваё
На поўны голас вымаўляем.
Сьмяюцца з пылам у вачах,
Маўчаць сумліўцы ў паняверцы.
А шал на зрадніцкіх лычах
У наступ кліча нашы сэрцы.
Няхай ману разносіць хлус, хай хлус...
Няхай стукач шукае змову.
Я нефармальны беларус, я — беларус,
А вы, навокал, хто вы?»




СЯРЖУК СОКАЛАЎ-ВОЮШ: Беларуская школа




САЎКА І ГРЫШКА: Пра беларускую мову




«Саўка: Ай, знаеш што, ня нада ўсё да кучы!
Наш рускі — он вялікі і магучы.
А беларускі — он жа вымірае.
Хто гаварыт на ім — адна старая
Ў дзярэўні, ну і кучка адмарозкаў,
Што цягнуць апазіцыі павозку.

Грышка:
Ах вось ты як?! А я хацеў па-свойску,
Хацеў па-таварыску, па-сяброўску.
А ты ўжо шавіністам стаў махровым
З тыповым гэткім стаўленьнем да мовы».



Кастусь Герашчанка: Мова мая


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG