Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на пахаваньні Шымона Пэрэса прадстаўляе амбасадар


Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нетаньягу разьвітваецца з Шымонам Пэрэсам

Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нетаньягу разьвітваецца з Шымонам Пэрэсам

Амбасадар Беларусі ў Ізраілі Уладзімер Скварцоў прадстаўляе Беларусь на пахаваньні Шымона Пэрэса, якое адбываецца сёньня. Пра гэта Свабодзе паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык.

«Але гэта ня ёсьць нейкім знакам непавагі да Шымона Пэрэса, гэта выключна тэхнічнае рашэньне, — тлумачыць Мірончык. — Бо міністар замежных спраў Уладзімер Макей суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас візыту ў Кітай, а намесьнік міністра Валянцін Рыбакоў, які адказвае за дачыненьні з Ізраілем, удзельнічае ў сэсіі Генасамблеі ААН і знаходзіцца ў Нью-Ёрку.

У гэтым выпадку вырашылі накіраваць на пахаваньне амбасадара, які ёсьць асабістым прадстаўніком кіраўніка дзяржавы. Пра стаўленьне да Шымона Пэрэса было выкладзена ў спачуваньнях ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы, якія адразу былі накіраваныя родным і блізкім нябожчыка ў дзень яго сьмерці».

Шымон Пэрэс нарадзіўся ў мястэчку Вішневе на Валожыншчыне, першы дзясятак гадоў пражыў на цяперашняй тэрыторыі Беларусі (тады — Польшчы), двойчы наведваў малую радзіму.

Сямён Перскі зь Вішнева: добры ядзерны дзядуля, ляўрэат Нобэля, прэзыдэнт Ізраілю

На пахаваньне Пэрэса прыляцелі лідэры дзясяткаў краінаў сьвету: ЗША (у дэлегацыі Барак Абама і Біл Клінтан), Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны і іншых, у тым ліку прэзыдэнты суседзяў Беларусі — Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны. Расею прадстаўляе старшыня Савету Фэдэрацыі Валянціна Матвіенка. На пахаваньне прыехаў і прэзыдэнт Палестыны Махмуд Абас, які не наведваў Ерусалім з 2010 году.

XS
SM
MD
LG