Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскаму рэпэру Цімаці не дазволілі выступіць у Вільні


Сьпявак Цімаці

Сьпявак Цімаці

Як паведамляе DELFI, канцэртная заля Compensa у Вільні адмовілася прыняць расійскага выканаўцу Цімаці. У прэс-рэлізе залі, гаворыцца: такое рашэньне прынятае таму, што гэты расейскі рэпэр лічыцца прыладай крамлёўскай прапаганды.

«Цімаці ўсхваляе прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, агітуе за расейскую палітыку ва Ўкраіне, ухваляе анэксію Крыма. Палітычныя погляды вядомага ў Расеі выканаўцы здаліся кіраўнікам канцэртнай залі Compensa непрымальнымі», — адзначаецца ў паведамленьні.

Паводле слоў прэсавай сакратаркі залі Гінтарэ Бінкявічуце, рашэньне пра канцэрт Цімаці было прынятае пасьля ўважлівага азнаямленьня з поглядамі, якія дэкляруе выканаўца, і кансультацыямі з экспэртамі ў сфэры інфармацыйных войнаў і культуры.

«Мы лічым, што Цімаці прыяжджае не дзяліцца музыкай, а ажыцьцяўляць палітычныя задачы», — сказала Бінкявічуце.

XS
SM
MD
LG