Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Курапаты — сьвятое месца, трэба адкрыць яго таямніцы» — віцэ-сьпікер польскага Сэйму


Парлямэнцкая дэлегацыя Польшчы на чале зь віцэ-сьпікерам Сэйму Рышардам Тэрлецкім наведала Курапаты.

Палітыкі ўсклалі вянкі, запалілі сьвечкі і памаліліся каля крыжоў, усталяваных у памяць закатаваных палякаў, а таксама ўсіх ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.

Прадстаўнікі польскай дыяспары

Прадстаўнікі польскай дыяспары

Парлямэнцкая дэлегацыя

Парлямэнцкая дэлегацыя

Віцэ-сьпікер Сэйму Польшчы Рышард Тэрлецкі

Віцэ-сьпікер Сэйму Польшчы Рышард Тэрлецкі

Рышард Тэрпецкі і Конрад Паўлік наведалі Курапаты

Рышард Тэрпецкі і Конрад Паўлік наведалі Курапаты

Рышард Тэрлецкі прывітаўся і паразмаўляў з прадстаўнікамі польскай дыяспары ў Беларусі, якія прысутнічалі на цырымоніі ўшанаваньня памяці загінулых, а таксама адказаў на пытаньні журналістаў.

Як сказаў польскі віцэ-сьпікер, візыт у Беларусь парлямэнцкай дэлегацыі Польшчы — элемэнт наладжваньня стасункаў паміж краінамі:

«Адмена санкцыяў у дачыненьні да Беларусі дала новы штуршок у міждзяржаўных узаемадачыненьнях», — адзначыў ён і выказаў спадзяваньне, што беларускія парлямэнцкія выбары будуць празрыстымі і адкрытымі, што «дасьць дадатковыя магчымасьці для далейшага супрацоўніцтва».

Рышард Тэрлецкі

Рышард Тэрлецкі

Ушанаваньне польскіх жаўнераў

Ушанаваньне польскіх жаўнераў

Перад лавай Клінтана

Перад лавай Клінтана

«У сваю чаргу эўрапейская супольнасьць будзе сачыць за ходам выбараў у якасьці назіральнікаў», — дадаў Тэрлецкі.

Журналісты пацікавіліся, якія пытаньні абмяркоўваліся на сустрэчы польскай дэлегацыі з кіраўніцтвам абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі. Як сказаў Тэрлецкі, гаворка ішла пра адкрыцьцё гістарычных архіваў, сытуацыю з двума польскімі зьвязамі, адзін зь якіх беларускімі ўладамі не прызнаны, пра памежны рух, эканамічныя праекты, нацыянальныя і культурныя пытаньні, а таксама пра сродкі масавай інфармацыі.

Пра візыт польскай дэлегацыі ў Курапаты Тэрлецкі дадаў:

«Курапаты — гэта сьвятое месца ў Беларусі для палякаў і іншых народаў. Мы прыходзім сюды як пілігрымы, каб памаліцца, а таксама ў надзеі паспрыяць адкрыцьцю ўсіх таямніц, якія тычацца гэтага месца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG