Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: «У палітыцы я жалезна застануся»


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

Рух "За свабоду" неўзабаве зьменіць кіраўніка. Аляксандар Мілінкевіч, які быў старшынём руху ад заснаваньня ў 2006 годзе, ня будзе балятавацца на выбарах старшыні, якія маюць прайсьці на канфэрэнцыі ў кастрычніку.

Вядома, што на пасаду новага старшыні прэтэндуюць прынамсі два сябры руху: Алесь Лагвінец і Юрась Губарэвіч.

Чаму і куды сыходзіць старшыня руху ды каго пакіне пасьля сябе — пра гэта Мілінкевіч распавёў карэспандэнту Свабоды.

Пра сыход з палітыкі і свае справы

Гэта была б безадказнасьць — сысьці. У мяне ёсьць пэўны патэнцыял, у тым ліку палітычны. І ня толькі я яго ствараў, а многія ў Беларусі і за мяжой. І гэты патэнцыял трэба выкарыстоўваць.

«У палітыцы я жалезна застануся, бо гэта была б безадказнасьць — сысьці. У мяне ёсьць пэўны патэнцыял, у тым ліку палітычны. І ня толькі я яго ствараў, а многія ў Беларусі і за мяжой. І гэты патэнцыял трэба выкарыстоўваць.

Іншая справа — чым займацца, чым кіраваць. Я паўтара года займаюся сур’ёзным праектам па адукацыі пад назвай „Вольны беларускі ўнівэрсытэт“. Пакуль шмат пра гэта ня пішам, бо справа распрацоўваецца. Але я вельмі заангажаваны ў гэтую справу. А адукацыя ў Беларусі — гэта таксама палітыка.

Я не сыду, буду працаваць, у руху застануся».

Як рух абярэ наступніка

Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

«Безумоўна, ніякіх загадаў, хто будзе наступнікам, ніякай спадчыны тут ня можа быць. Мы ўсё гэта правядзем паводле дэмакратычнай працэдуры. Вырашыць сход, канфэрэнцыя. Дэлегаты будуць абраныя па рэгіёнах — будзем езьдзіць па рэгіёнах, прэтэндэнты будуць выступаць. Думаю, працэдуру выканаем бездакорна.

У нас у беларускай дэмакратыі мэтады часта бываюць падобныя на тыя ва ўладзе. Мы хочам, каб яна была дэмакратычная, а самі рэдка паказваем прыклад. Калі рух „За свабоду“ зробіць гэта прыстойна, будзе добры момант для дэманстрацыі, як дэмакратыя робіць пераемнасьць».

Каго падтрымае Мілінкевіч

Вельмі важна своечасова перадаваць маладым кіраваньне нашай арганізацыяй.

«Ужо паўтара года Юрась Губарэвіч фактычна кіраўнік Руху. І арганізацыйныя справы ён вядзе, і іншыя. І Алесь Лагвінец вырас у сур’ёзнага палітыка. Таму вельмі важна своечасова перадаваць маладым кіраваньне нашай арганізацыяй.

Я ведаю перавагі і недахопы і аднаго, і другога. У мяне, безумоўна, ёсьць свая думка на гэты конт. Калі буду выступаць, распавяду, якім я бачу кіраўніка. Але я ўсіх цаню, усе заслугоўваюць павагі, бо ўсе шмат зрабілі для руху. Паспрабуем гэта зрабіць так, каб не было пакрыўджаных ці прыніжаных».

Навошта рух удзельнічаў у выбарах

Трэба паказваць людзям, каб у іх было менш пэсымізму, што ў іх ёсьць альтэрнатыва. Важна, каб гэтая альтэрнатыва была прыстойная.

«Мы прынцыпова заўсёды стаялі на пазыцыі, што ў выбарах трэба ўдзельнічаць, хоць рэальных выбараў на самой справе няма. Па-першае, трэба паказваць людзям, каб у іх было менш пэсымізму, што ў іх ёсьць альтэрнатыва. Важна, каб гэтая альтэрнатыва была прыстойная — і „рухаўскія“ кандыдаты паказалі добрую дзейнасьць, добрыя кампаніі, добрыя твары.

Другая прычына, што калі б мы ня ўдзельнічалі і казалі, што калі няма вольных выбараў, то мы ў белых пальчатках стаім збоку, — то ўладзе нічога не каштавала б зрабіць гэтыя выбары абсалютна адкрытымі, назіральнікі ўсе скажуць, што сапраўды гэта адны з найлепшых у Эўропе выбараў. Бо без альтэрнатывы няма чаго хлусіць, няма чаго фальсыфікаваць.

І вельмі важна, што маладыя, якія хадзілі на выбары, набіраюць досьвед, яны на сапраўдных выбарах змогуць прыстойна выступіць і перамагчы. Маю надзею, такія выбары хутка будуць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG