Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пальчыс піша Матольку: «Раскайвацца ня буду. Лепш у лягеры пасяджу з чыстым сумленьнем»


Блогер Антон Матолька піша ў сваім фэйсбуку, што атрымаў ліст з СІЗА ў Жодзіне, падпісаны Эдуардам Пальчысам (ён жа Jhon Silver):

«Пра Бранск распавядаць доўга, можна аповесьць напісаць. Калі сьцісла, вяртаўся дахаты, група ў цывільным зняла зь цягніка. А далей... Карацей, ёсбць такі фільм "Падазроныя асобы" з Кевінам Спэйсі у галоўнай ролі. Спэйсі атрымаў за яго Оскар, калі не памыляюся. І за сцэнар таксама Оскар далі. Вось у мяне было як у гэтым фільме, калі каму цікава, хай паглядзяць:)

«Віну я прызнаваць ня буду, раскайвацца ня буду. Ужо лепш у лягеры пасяджу, з чыстым сумленьнем» — піша Пальчыс. Пальчыс перадае ўсім прывітаньне і словы ўдзячнасьці за падтрымку.

Матолька таксама публікуе адрас, на які дасылаць лісты, і нагадвае дадаваць пустую капэрту: 222160, Менская вобласьць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сьледчая Турма № 8. Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG