Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША забілі беларуса, які ехаў у шпіталь да нованароджанага сына


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Увечары 26 верасьня ў горадзе Фэдэрал Уэй, штат Вашынгтон, быў забіты 33-гадавы Дзяніс Слабада. Паводле папярэдняй вэрсіі, прычынай забойства мог быць дарожны інцыдэнт.

Як паведамляе газэта The Seattle Times, Дзяніс Слабада эміграваў зь Беларусі ў 1998 годзе. У тэлефонным інтэрвію ягоны брат, 30-гадовы Антон Слабада, паведаміў, што ў панядзелак увечары Дзяніс мусіў прыехаць да яго — назаўтра ён плянаваў упершыню выйсьці прыступіць да падпрацоўкі ў якасьці кіроўцы лімузіну. У Дзяніса нарадзіўся другі сын, жонка з нованароджаным знаходзілася ў шпіталі.

Прыехаўшы да брата, Дзяніс папрасіў ў Антона зброю, якой той валодаў на законных падставах. Ён патлумачыў, што калі ехаў у шпіталь да жонкі і немаўляці, яго «падрэзаў» іншы аўтамабіль. Адбылася сварка, кіроўца іншага аўтамабілю дастаў пісталет, і Дзяніс зьехаў. Аднак мужчына прасачыў, куды паехаў Слабада і прыпаркаваў свой аўтамабіль непадалёку ад дому брата. Паводле Антона, Дзяніс з вакна паказаў яму гэтага мужчыну, але было цёмна і ён ня здолеў яго добра разглядзець. Антон Слабада адмовіўся даць зброю і параіў перачакаць.

Антон Слабада пра апошнюю сустрэчу з братам, якога неўзабаве забілі:

Антон Слабада пра апошнюю сустрэчу з братам, якога неўзабаве забілі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:35 0:00

Ад брата Дзяніс Слабада паехаў у шпіталь да жонкі і нованароджанага сына, аднак быў забіты па дарозе стрэлам у галаву. Паводле прадстаўніцы паліцыі Кэці Шрок, забойства было зафіксавана у 10.30 вечара на месцы, якое знаходзіцца прыблізна за пяць хвілін язды ад дому, дзе жыве брат ахвяры.

Як паведамляе The Seattle Times, паводле інфармацыі ФБР, летась у горадзе Фэдэрал Уэй, дзе пражывае 94 тысячы чалавек, адбылося чатыры забойствы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG