Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежная журналістка зь Бярозы: Улады мне выкручваюць рукі


Тамара Шчапёткіна
Тамара Шчапёткіна

Журналістку зь Бярозы (Берасьцейшчына) Тамару Шчапёткіну выклікалі ў міліцыю і азнаёмілі з пратаколам за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі.

27 лютага адміністрацыйную справу ў дачыненьні да журналісткі будзе разглядаць суд Ленінскага раёну Берасьця.

Радыё Свабода пагутарыла з Тамарай Шчапёткінай пра акалічнасьці справы.

— Раскажыце, як вас выклікалі ў міліцыю і ў чым вас вінавацяць.

— 20 лютага мне патэлефанаваў участковы Сяргей Несьцяровіч і запрасіў у міліцыю — «адказаць на шмат пытаньняў». Маўляў, зь Берасьця прыйшоў пратакол адносна працы на Радыё Рацыя. Я запатрабавала позву, і мяне выклікалі на сёньня. Сёньня я пайшла да ўчастковага. Але скарыстала сваё законнае права ня сьведчыць супраць сябе. Атрымала пратакол зь Берасьця, дзе напісана, што нібыта я 8 студзеня а 9 раніцы падышла на вуліцы Чырвонагвардзейскай у Берасьці да капітана міліцыі Неліповіча і ўзяла ў яго інтэрвію, якое разьмешчанае ў інтэрнэце на сайце Радыё Рацыя.

То бок — вінавацяць за працу без акрэдытацыі.

Але самае абуральнае — што 8 студзеня я ніякага інтэрвію ў Неліповіча ня брала. Я да яго не падыходзіла ніколі на вуліцы, такога проста не было.

— Вас у сьнежні ўжо судзілі па падобнай справе? Тады 4,5 мільёна штрафу далі.

— Так, а цяпер «кляпаюць» новую справу. Б’юць па мне, каб нідзе не пісала, зачышчаюць мэдыйнае поле перад выбарамі. І абсалютна зразумела, што гэтыя два эпізоды зьвязаныя і замоўленыя. Бо перад кожнымі выбарамі адбываецца тое самае — у 2009 годзе я атрымала папярэджаньне Бярозаўскай пракуратуры за працу без акрэдытацыі, і ў 2014 годзе зноў жа выкручваюць рукі...

Цяпер я рыхтуюся абскарджваць сьнежаньскі штраф у старшыні абласнога суду. Абласны суд ужо пакінуў у сіле той штраф — 4,5 мільёна.

— Як даўно вы працуеце ў журналістыцы?

— Паводле адукацыі я настаўніца расейскай мовы і літаратуры. 30 гадоў я прапрацавала ў Белаазёрскай школе № 3. А апошнія 12 гадоў — у журналістыцы. І за 30 гадоў у школе я не перанесла нават на адзін працэнт таго, што перанесла за 12 гадоў. Мяне судзілі і падчас працы ў недзяржаўнай «Газэце для вас», таму што я ўздымала цяжкія пытаньні аб карупцыі. Гэта былі тэмы крымінальных спраў супраць намесьніка старшыні райвыканкаму, і не яго аднаго. І справа памочніка пракурора... Тады мяне судзілі вельмі часта.

Ну, а цяпер уціскаюць нібыта за працу на Радыё Рацыя.

Цяпер нас ізноў заганяюць на кухні, як гэта было ў савецкі час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG