Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па бабруйскую пэнсіянэрку прыйшоў падпалкоўнік міліцыі


Любоў Санкевіч, архіўнае фота
Любоў Санкевіч, архіўнае фота

Бабруйскую пэнсіянэрку, 65-гадовую Любоў Санкевіч спрабуюць гвалтам даставіць у пракуратуру за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 12 сакавіка.

У гэтую хвіліну ў яе кватэры знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі, сказала Свабодзе Любоў Санкевіч.

«Калі ўнучка вярнулася са школы, за ёй у кватэру зайшлі супрацоўнікі міліцыі на чале з падпалкоўнікам Сяргеем Рудзько. Яны запатрабавалі, каб я пайшла зь імі ў пракуратуру даць тлумачэньні па ўдзелу ў мітынгу 12 сакавіка, дзе я брала слова. Я адмовілася пайсьці бяз позвы. Тады яны паабяцалі мне даставіць позву, і цяпер у кватэры застаецца адзін міліцыянт, а іншыя стаяць пад вокнамі ў машыне. Але я нікуды не пайду, бо мне стала вельмі дрэнна, я прыняла лекі, але лягчэй мне ня стала, і я буду выклікаць хуткую дапамогу», — сказала Любоў Міхайлаўна.

Любоў Санкевіч — адна з актыўных удзельніц грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры». Яна некалькі разоў брала ўдзел у вулічных акцыях пратэсту, якія праводзілі ў Менску актывісты ініцыятывы. Двойчы яе каралі штрафамі, агулам на 1050 беларускіх рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG