Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маскоўскім раёне Раменкі пратэст разганалі экскаватарам. Відэа


У маскоўскім раёне Раменкі людзі пратэставалі супраць будаўніцтва магістралі, якую маюць пракласьці каля дзіцячых садкоў і школ.

Марына Іўліева, дэпутатка Савету дэпутатаў муніцыпальнай акругі Раменкі распавяла, што на месцы будоўлі сабралася каля 100 жыхароў, якія спрабавалі перашкаджаць будаўнікам. Паводле яе, туды ж прыбылі мужчыны ў цывільным, якія зьбілі пратэстоўцаў.

«Жанчыну адну ўжо павезьлі на хуткай дапамозе ў лякарню. Яна ўстала на гурбу перад тэхнікай, яе прама каўшом ударылі, ёй дрэнна стала. Мы паліцыю прасілі ўмяшацца ў гэтую сытуацыю, а яна нас стала адціскаць», — расказала Іўліева.

Як паведаміла дэпутатка, жыхары Раменак папрасілі рабочых паказаць дакумэнты і праект вытворчых работ, але тыя адмовіліся гэта рабіць.

Паліцыянты сказалі, што атрымалі каманду ад гарадзкіх уладаў, каб пачынаць будоўлю, дадала дэпутатка.

Гараджанаў турбуе, што новая дарога пройдзе ў некалькіх мэтрах ад жылых дамоў, дзіцячых садкоў і трох школ. Яны спрабавалі дамовіцца з уладамі, стварыць канфліктную камісію, але іх звароты ігнаравалі. Сёньня будаўнікі пад прыкрыцьцём пераапранутых спэцназаўцаў выйшлі на будаўніцтва. Жыхары стварылі жывы ланцуг, які разагналі АМАПам і экскаватарамі. Будаўніцтва пачынае разгортвацца пад аховай сілавых структур.


Раней неаднаразова праводзіліся акцыі супраць будаўніцтва магістралі раённага значэньня. Акрамя таго, у пачатку сьнежня 2015 году жыхары Раменак ужо праганялі працаўнікоў, якія прыехалі на ўчастак без дакумэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG