Група зь некалькіх дзесяткаў мігрантаў закідала супрацоўнікаў правапарадку камянямі і бутэлькамі. Паліцыя адкрыла агонь і ўжыла дымавыя гранаты.
У лягеры ў Кале жыве каля 9 тысяч нелегальных мігрантаў з краін Афрыкі і Блізкага Ўсходу, якія спрабуюць патрапіць у Вялікабрытанію праз Эўратунэль.
У верасьні прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд паведаміў аб рашэньні дэмантаваць лягер да канца 2016 году. Мясцовыя ўлады распаўсюдзілі тысячы ўлётак з папярэджаньнем аб зносе.
Мігрантаў плянуецца разьмеркаваць па розных частках краіны, дзе яны змогуць падаць прашэньне на атрыманьне прытулку.